Ссылка на видео: https://youtu.be/Jm5YKvGJlFg
Спіс удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) харавога калектыву “Красавік” мастацкай творчасці:
Достижения образцового хора «Апрель» за период 2018-2020 (три года)
Характарыстыка творчай дзейнасці
кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) харавога калектыву “Красавік” мастацкай творчасціХадаковай Святланы Барысаўны
Хадакова Святлана Барысаўна працуе настаўнікам музыкі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска” з 2005 года, мае вышэйшую адукацыю і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка, педагагічны стаж вышэй за 15 гадоў. У 2007 годзе пад яе киращництвам створаны харавы калектыў “Красавік”. Шырокі кругагляд і разуменне музыкі розных стылёвых накірункаў дазваляе кіраўніку на высокім прафессйным узроўні выконваць разам з калектывам харавыя творы ад класікі да джазу. Святлана Барысаўна - уладальнік прэміі Мінгарвыканкама (2018), уладальнік Міжнароднага сертыфіката на ўдзел у харавым форуме ў г. Струга, Македонія, сертыфіката Міжнароднага конкурсу «Зорныя кветкі». Мае падзяку аргкамітэта конкурсу «Скрыжываннi” і судзейскай калегіі “За высокие результаты в подготовке участника-лауреата”, падзячны ліст за за неацэнны ўклад у выхаванні дзяцей, падтрымку таленавітай моладзі, супрацоўніцтва, плённую працу ад арганізатараў V Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Byfest”. У рамках Рэспубліканскага конкурсу вакальна-харавой творчасці «Юныя таленты Беларусі» ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна- аздараўленчым цэнтры «Зубронак» Хадакова С.Б. праводзіла майстар-клас для кіраўнікоў найлепшых харавых калектываў краіны па тэме «Работа над ансамблем и строем в хоровых произведениях современных белорусских композиторов».
Высокі прафесійны ўзровень настаўніка музыкі Хадаковой Святланы Барысаўны за апошншія тры гады (2018-2020) Гран-пры на раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу “Спяваем разам” (2018), Гран-пры на гарадскім этапе Рэспубліканскага конкурсу “Спяваем разам” (2018),Дыпломам III ступені на завочным Міжнародным конкурсе харавых калектываў «Гучыць Масква», дыпломам Лаўрэата I Міжнароднага фестывалю-конкурсу нацыянальных сучасных мастацтваў "Планета Дружбы", дыпломам I ступені на раённым этапе конкурсу харавых калектываў "Спяваем разам" у рамках рэспубліканскага агляду-конкурсу "Прывітанне , свет! ", дыпломам III ступені на гарадскім этапе конкурсу харавыхкалектываў "Спяваем разам" у рамках рэспубліканскага агляду-конкурсу "Прывітанне, свет!", дыпломам Лаўрэата V Міжнароднага фестывалю мастацтваў« ByFest ».
Хадакова Святлана Барысаўна мае наступныя ўзнагароды: “Почетная грамота Управления образования администрации Московского района” (2008), “Почетная грамотаКомитета по образованию Мингорисполкома”(2011),“Грамота Министерства образования”(2014) за высокія дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, выхаванне подрастаючага пакалення ў свеце нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, “Почетная грамота Министерства образования Республики Беларусь” за дабрасумленную плённую працу, значны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска” (2019).
Дырэктар школы Н.А.Хамякова
канцэртмайстра непрафесійнага (аматарскага) харавога калектыву “Красавік” мастацкай творчасціСвінцовай Надзеі Аляксандраўны
Свінцова Надзея Аляксандраўна працуе ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Мінска» з 2020 года канцэртмайстрам харавога калектыву “Красавік”, мае вышэйшую адукацыю, стаж канцэртмайстра 2,5 гады.
Надзея Аляксандраўна з’яўляецца вельмі добрым спецыялістам. Падчас сваёй творчай дзейнасці працавала канцэртмайстрам узорнага калектыву хлопчыкаў і юнакоў “Каравэла” МДПДіМ. Валодае ўсімі ўменнямі і навыкамі канцэртмайстра для поспяховай рэалізацыі выканаўчых і творчых якасцей харавога калектыву:імправізацыя, транспанаванне, «чытка з ліста», «подбор па слыху», разуменне стылістыкі і жанраў выконваемых твораў. Свабодна арыентуецца ў нотным матэрыяле, які вывучаецца ў працэсе работы на рэпетыцыях, вельмі музычна і ўпэўнена суправаджае канцэртныя выступленні калектвыву на сцэне.
Свінцова Надзея Аляксандраўна актыўная, заўсёды ўдзельнічае ў канцэртнай дзейнасці, суправаджае харавы калектыў «Красавік» на конкурсах і фестывалях, дасягаючы пры гэтым сур’ёзных вынікаў, і паказвае высокі выканаўчы ўзровень. Надзея Аляксандраўна не адмаўляецца ад выканання грамадскіх даручэнняў. Яна эрудыраваная, мае шырокі кругагляд і валодае агульнакультурнымі чалавечнымі якасцямі. Як канцэртмайстра, яе вызначае высокі ўзровень прафесійных кампетэнцый, якія праяўляюцца ў выкананні твораў сусветнай музычнай культуры. За невялікі час працы з калектывам “Красавік” мае ўзнагароды на наступных конкурсах і фестывалях: дыплом I ступені раённага этапу гарадскога конкурса вакальных ансамбляў “Cantabile” , дыплом III ступені гарадскога этапу конкурса вакальных ансамбляў “Cantabile”, дыплом Лаўрэата V Міжнароднага фестывалю мастацтваў «ByFest».
Свінцова Надзея Аляксандраўна пастаянна павышае свой прафесіяналізм сродкамі канцэртных выкананняў, дадатковымі заняткамі на фартэпіянана і на курсах павышэння кваліфікацыі канцэртмайстраў.
Свінцова Надзея Аляксандраўна адказная, дысцыплінаваная, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам сярод калег, вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Дырэктар школы Н.А. Хамякова
Творчая характарыстыка
непрафесійнага (аматарскага ) харавога калектыву Красавік” мастацкай творчасці за апошнія тры гады(2018-2020)
Харавы калектыў “Красавік” быў створаны ў 2007 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска”. Нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца настаўнік музыкі вышэйшай катэгорыі Хадакова Святлана Барысаўна, канцэртмайстар – таленавіты і адказны спецыяліст Свінцова Надзея Аляксандраўна.
Харавы калектыў “Красавік” на сёняшны дзень з’яўляецца найлепшым харавым калектывам у Маскоўскім раёне г. Мінска па выканаўчаму майстэрству і ўнікальным дзіцячым харавым калектывам у г. Мінску па складу ўдзельнікаў (змешаны склад, у наяўнасці партыі басоў-барытонаў, ценараў, альтоў і сапранаў) на базе сярэдняй школы. На сёняшні дзень калектыў наведваюць выпускнікі мінулых гадоў і з задавальненнем дапамагаюць спяваць у важныя творчыя моманты жыцця калектыву. Узорны хор “Красавік” супрацоўнічае з кафедрай “Акадэмічнага харавога спявання” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета культуры і мастацтваў. Выпускнік 2018 года, Захар Нікіценка з’яўляееца студэнтам 3 курса гэтага факультэта. Калектыў актыўна прапагандуе творчасць беларускіх кампазітараў Безэнсон А.І., Шмата В.А., Атрашкевіч А.У. праз выкананне іх твораў на конкурсах, фестывалях, творчых сустрэчах у вялікай зале Беларускай Акадэміі музыкі, вялікай і малай зале Беларускай дзержаўнай філармоніі. Рэпертуар харавого калектыву “Красавік” вельмі разнастайны: ад класічных твораў 16 стагоддзя да сучасных, джазавых і эстрадных. Разнастайныя і віды выканання: а’ капэла (без суправаджэння), з салістам-вакалістам,салістам-інструменталістам, з суправаджэннем фартэпіяна і ансамбля народных інструментаў- усяго каля 36 твораў. Хор “Красавік” з задавальненнем удзельнічае ў конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню, прымае актыўны ўдзел у творчым жыцці школы, раёна, горада.
Высокі прафесійны ўзровень выканаўчага майстэрства хора “Красавік” за тры апошния гады (2018-2020) адзначаны дыпломамі: Гран-пры на раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу “Спяваем разам” (2018), Гран-пры на гарадскім этапе Рэспубліканскага конкурсу “Спяваем разам” (2018),Дыпломам III ступені на завочным Міжнародным конкурсе харавых калектываў “Гучыць Масква”, дыпломам Лаўрэата I Міжнароднага фестывалю-конкурсу нацыянальных сучасных мастацтваў “Планета Дружбы”, дыпломам I ступені на раённым этапе конкурсу харавых калектываў "Спяваем разам" у рамках рэспубліканскага агляду-конкурсу "Прывітанне , свет! ", дыпломам III ступені на гарадскім этапе конкурсу харавыхкалектываў "Спяваем разам" у рамках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Прывітанне, свет!”, дыпломам Лаўрэата V Міжнароднага фестывалю мастацтваў «ByFest».
“Красавік”- гэта жывы, мабільны харавы калектыў, які гатовы вырашаць самыя высокія творчыя задачы.